Віншаванне адкрытаму акцыянернаму таварыству "Гомельтранснафта Дружба"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельтранснафта Дружба" з 50-годдзем прадпрыемства.

    "Нафтатранспартная сістэма Беларусі адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні энергетычнай бяспекі краіны. Яна па праву з'яўляецца сімвалам інтэграцыйнага супрацоўніцтва, які прыносіць узаемную выгаду народам Еўрапейскага рэгіёна", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Дзякуючы захаванню лепшых працоўных традыцый і абнаўленню матэрыяльна-тэхнічнай базы вы забяспечваеце ўстойлівую работу нафтаправода "Дружба", яго тэхналагічную і экалагічную бяспеку, а значыць - надзейнасць беларускага транспартнага калідора", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам прадпрыемства, іх родным і блізкім поспехаў у справах, здароўя і дабрабыту.