Віншаванне Абдулу Лаціфу Рашыду з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ірака

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Абдула Лаціфа Рашыда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ірака.

    "Упэўнены, што Ваша знаходжанне на гэтай пасадзе стане часам новых дасягненняў ва ўстойлівым развіцці грамадства і гаспадаркі краіны. Запрашаю Багдад да аднаўлення канструктыўных кантактаў з Мінскам на ўсіх узроўнях. Са свайго боку пацвярджаю гатоўнасць садзейнічаць актывізацыі ўзаемадзеяння і разлічваю на далейшае пашырэнне плённага супрацоўніцтва нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдулу Лаціфу Рашыду моцнага здароўя, поспехаў у палітычнай кар'еры і нязменнай падтрымкі іракцаў, якія даверылі яму гэту адказную місію.