Віншаванне 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з 60-годдзем з дня яе ўтварэння.

    Сфарміраваная ў пасляваенныя гады, гэта брыгада шматразова пацвярджала асаблівы статус армейскай эліты, з'яўляючыся адной з лепшых воінскіх часцей спецназа ва Узброеных Сілах СССР, адзначыў Кіраўнік дзяржавы. "На працягу ўсёй сваёй гісторыі брыгада вырашала важнейшыя задачы забеспячэння ваеннай бяспекі краіны, дэманструючы высокі прафесіяналізм, стойкасць, мужнасць, узаемавыручку, беражліва захоўваючы і прымнажаючы вопыт многіх пакаленняў, - гаворыцца ў віншаванні. - Воіны славутай "Пяцёркі" і сёння ў самых няпростых умовах дастойна нясуць службу, абараняючы краіну і народ. Перакананы, што брыгада і ў далейшым застанецца трывалым звяном у сістэме нацыянальнай абароны нашай дзяржавы, а кожны з вас - сапраўдным патрыётам і прыкладам выканання воінскага абавязку".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў асабоваму складу і ветэранам 5-й асобнай брыгады спецназа моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у ратнай працы на карысць Айчыны, міру і дабра іх родным і блізкім.