Віншавальныя пасланні замежным лідарам з Днём Перамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам са святам - Днём Перамогі.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Малдовы Маі Санду, Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі, а таксама народу Украіны.
У віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дата 9 мая мае лёсавызначальнае значэнне для беларусаў і расіян. "У гадзіну цяжкіх выпрабаванняў нашы прадзеды, дзяды і бацькі сталі плячо ў плячо на абарону агульнай Айчыны ад лютага ворага і перамаглі. Адстаялі сваю свабоду і незалежнасць. Памяць аб нецмянеючым ратным подзвігу савецкіх воінаў, бяспрыкладнай мужнасці падпольшчыкаў, самаадданасці і доблесці працаўнікоў тылу - агульны здабытак і спадчына. І абавязак нашчадкаў - захаваць яе як сімвал вечнай дружбы і братэрства народаў нашых краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Падзеі апошніх гадоў даказваюць, што гэта адзінства, выпрабаванае на трываласць у працы і ў баі, і сёння дае магчымасць нам паспяхова процістаяць усім выклікам і пагрозам, з'яўляецца надзейнай асновай паспяховага развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі".
У віншаванні народу Украіны з 76-й гадавінай Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што страты, якія панеслі абедзве краіны, былі, напэўна, найцяжэйшымі за ўсю іх гісторыю. "За права жыць і развівацца нашы дзяржавы заплацілі жудасную цану - мільёны загінулых, мноства спаленых гарадоў і вёсак, татальнае разбурэнне эканомікі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Сёння, калі ў свеце зноў паглыбляюцца раздзяляльныя лініі, пануюць варожасць і нацыянальны эгаізм, няхай памяць пра агульны подзвіг, дзякуючы якому чалавецтва не было знішчана, вядзе нас да ўзаемнай павагі, дыялогу і супрацоўніцтва".
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 76-й гадавінай Перамогі Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны Старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілу Мясніковічу, Генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславу Засю.
У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі ад кіраўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, вядомых дзеячаў розных сфер.