Віншавальныя пасланні з нагоды Дня Перамогі

    Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, значным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.

    "Гэта светлае свята з'яўляецца сімвалам адзінства народаў, якія разам пераадолелі страшныя выпрабаванні ваенных гадоў, - адзначыў беларускі лідар у віншавальным пасланні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну. - У год 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны мы ўспамінаем тых, хто паказаў свету прыклад бязмежнай мужнасці і вернасці абавязку перад Радзімай. Гераічны подзвіг нашых бацькаў і дзядоў заўсёды будзе высокім маральным арыенцірам для будучых пакаленняў".

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва Беларусі і Расіі будзе і ў далейшым садзейнічаць забеспячэнню мірнага і дастойнага жыцця народаў абедзвюх краін.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў віншавальныя пасланні таксама Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Рэспублікі Арменія Сержу Саргсяну, Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі, Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву, Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Мікалаю Цімофці, Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Ісламу Карымаву і Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, Старшыню Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

    Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны таксама Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаю Бардзюжу, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну.