Віншавальнае пасланне Эміру Дзяржавы Катар шэйху Таміму бен Хамаду аль-Тані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне Эміру Дзяржавы Катар шэйху Таміму бен Хамаду аль-Тані з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі.

    "На працягу гэтага часу беларуска-катарскія сувязі дынамічна развіваліся на прынцыпах дружбы і даверу. Адбыўся абмен візітамі на вышэйшым узроўні, адкрыты пасольствы ў Мінску і Досе, створана міжурадавая камісія, наладжана канструктыўнае супрацоўніцтва ў сферах гандлю, інвестыцый, адукацыі, спорту", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гасцінічны комплекс Marriott, пабудаваны Катарам, стаў упрыгажэннем беларускай сталіцы. Беларусь гатова падтрымаць новыя праекты з удзелам катарскіх інвестараў.

    "З цеплынёй успамінаю свае візіты ў Доху, сустрэчы з Вамі і Вашым бацькам, яго вялікасцю шэйхам Хамадам бен Халіфам аль-Тані, а таксама гасціннасць катарскага народа. Мне давялося назіраць, як дынамічна развіваецца Катар. Нягледзячы на ўздзеянне знешніх фактараў, захоўваецца адметны эканамічны прагрэс Вашай дзяржавы, яе аўтарытэт у свеце пастаянна расце", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што ў Эміра Катара з'явіцца магчымасць наведаць Беларусь і ў час асабістай сустрэчы з ім абмеркаваць актуальныя і перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што абедзве краіны ў хуткім часе паспяхова пераадолеюць выклікі сучаснасці і прадоўжаць плённа супрацоўнічаць на карысць сваіх народаў.

    У сваю чаргу Тамім бен Хамад аль-Тані ў віншавальным пасланні Кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў прагрэс у развіцці двухбаковых адносін. "Мы пацвярджаем сваё імкненне падтрымліваць і ўмацоўваць гэтыя адносіны ва ўсіх сферах на карысць і ў інтарэсах нашых народаў", - падкрэсліў ён.

    Чытайце таксама

    Усе падзеі
    • 3
    • 10:52
    НАВАГОДНІ ЗВАРОТ