Віншаванні з Днём Незалежнасці ад замежных лідараў

    Віншаванні з Днём Незалежнасці і 80-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, палітычных і грамадскіх дзеячаў.

    Прэзідэнта Беларусі і беларускі народ павіншавалі кіраўнікі Расіі, Кітая, Азербайджана, Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Сербіі, Катара, Бахрэйна, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Індыі, В'етнама, Пакістана, Тайланда, Турцыі, Іарданіі, Марока, Алжыра, Cінгапура, Шры-Ланкі, Філіпін, Нікарагуа, Малаві, Палесціны, Кот-д'Івуара, КНДР.

    Віншаванні накіравалі таксама Папа Рымскі Францыск, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

    Віншавальныя пасланні паступілі ад Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, Генеральнага сакратара ШАС Чжан Міна, Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун'юя, Генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, Генеральнага сакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава.

    "Роўна 80 гадоў прайшло з таго дня, як Чырвоная Армія, у радах якой плячо ў плячо змагаліся нашы бацькі і дзяды, вызваліла Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Важна, што вузы дружбы і ўзаемавыручкі, загартаваныя ў суровую ваенную пару, і сёння застаюцца надзейнай асновай для развіцця адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва паміж нашымі краінамі. Расія і Беларусь плённа ўзаемадзейнічаюць на розных напрамках, эфектыўна каардынуюць намаганні ў процістаянні знешнім пагрозам і выклікам. Упэўнены, што далейшае нарошчванне ўсяго комплексу канструктыўных двухбаковых сувязей, умацаванне інстытутаў Саюзнай дзяржавы ў поўнай меры адпавядаюць інтарэсам нашых брацкіх народаў", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

    Расійскі лідар пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а ўсім грамадзянам Беларусі - шчасця і дабрабыту.

    Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін адрасаваў Аляксандру Лукашэнку і дружалюбнаму беларускаму народу шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні. "Пад Вашым моцным кіраўніцтвам Беларусь дасягнула доўгатэрміновай сацыяльнай стабільнасці, устойлівага эканамічнага развіцця і грунтоўнага прагрэсу ў розных сферах дзяржаўнага будаўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - У мінулым годзе мы двойчы сустракаліся ў Пекіне і сумесна выпрацавалі новы план развіцця кітайска-беларускіх адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Я надаю вялікае значэнне развіццю кітайска-беларускіх адносін і гатовы разам з Вамі прыкладаць намаганні, каб і ў далейшым накіроўваць наперад бесперапыннае развіццё кітайска-беларускіх адносін на высокім узроўні. Жадаю Вам моцнага здароўя і ўсяго найлепшага. Жадаю Рэспубліцы Беларусь магутнасці і працвітання, а беларускаму народу - шчасця і дабрабыту".

    Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў адзначыў у сваім віншаванні: "За мінулыя дзесяцігоддзі, грунтуючыся на моцных вузах дружбы, даверу і ўзаемападтрымкі, нашы брацкія дзяржавы выбудавалі шматгранныя адносіны стратэгічнага партнёрства. Ваш нядаўні дзяржаўны візіт у Азербайджан, праведзеныя перагаворы і падпісаныя дакументы яшчэ раз сталі пацвярджэннем таго, што добрыя традыцыі супрацоўніцтва паміж Азербайджанам і Беларуссю, якія гістарычна склаліся, сёння паспяхова развіваюцца і напаўняюцца новым зместам. Упэўнены, што нашы сумесныя намаганні і ў далейшым будуць накіраваны на ажыццяўленне перспектыўных ініцыятыў і праектаў, якія садзейнічаюць далейшаму развіццю і ўмацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь на карысць нашых дружалюбных народаў і краін".

    Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў адзначыў у сваім віншаванні Аляксандру Лукашэнку і дружалюбнаму беларускаму народу: "Пад Вашым дальнабачным кіраўніцтвам Беларусь упэўнена ідзе па шляху прагрэсу, праводзяцца важныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, умацоўваецца грамадска-палітычная сістэма, дынамічна развіваецца навукова-тэхнічная сфера. У цэнтры Вашай асаблівай увагі знаходзяцца пытанні павышэння дабрабыту грамадзян краіны. З задавальненнем адзначаю паступальнае развіццё ўзбекска-беларускіх шматгранных адносін. Плённыя вынікі Вашага афіцыйнага візіту ва Узбекістан пацвердзілі агульны рашучы настрой на далейшае пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Упэўнены, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей будзе служыць нарошчванню кааперацыі на доўгатэрміновую перспектыву".

    Аляксандра Лукашэнку і дружалюбны беларускі народ павіншаваў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. "Таджыкістан і Беларусь звязваюць гістарычныя традыцыі дружбы і добрых зносін. Мы высока цэнім цесныя адносіны, якія склаліся паміж нашымі краінамі, і надаём важнае значэнне паглыбленню таджыкска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства. Выказваю ўпэўненасць, што сумеснымі намаганнямі мы і ў далейшым будзем умацоўваць наша шматграннае супрацоўніцтва, задзейнічаючы ў поўнай меры існуючы ў нашых двухбаковых адносінах вялікі патэнцыял", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў пажадаў Аляксандру Лукашэнку далейшых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Беларусі - працвітання і прагрэсу. "Сардэчна віншую Вас і брацкі беларускі народ з Днём Незалежнасці і знамянальнай датай - 80-годдзем вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, - адзначаецца ў віншаванні. - Гэты ўрачысты дзень увасабляе сабой бяспрыкладную мужнасць і стойкасць, сапраўдны патрыятызм і адзінства народа вашай краіны, яго непахісную волю да ўмацавання дзяржаўнасці і доўгатэрміновага развіцця. Сёння пад Вашым энергічным кіраўніцтвам Беларусь паспяхова ажыццяўляе маштабныя задачы па забеспячэнні дабрабыту насельніцтва, пабудове канкурэнтнай прамысловай эканомікі, нарошчванні адукацыйнага і тэхналагічнага патэнцыялу, а таксама павышэнні свайго міжнароднага аўтарытэту. У Казахстане высока цэняць Ваш велізарны ўклад ва ўмацаванне вузаў дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, цвёрда падтрымліваюць намаганні па прымнажэнні сумесных дасягненняў і вывядзенні двухбаковых стратэгічных адносін на якасна новы ўзровень".

    Паступіла віншаванне і ад Першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Ён адзначыў, што Беларусь дабілася значных поспехаў у сваім сацыяльна-эканамічным развіцці, захаваўшы галоўныя каштоўнасці - мір, спакой і згоду ў грамадстве.

    Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў падкрэсліў у сваім пасланні: "Шчыра віншую беларускі народ і Вас асабіста з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Перакананы, што паступальнае развіццё кыргызска-беларускага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ствараюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання традыцыйна дружалюбных адносін паміж народамі Кыргызстана і Беларусі, садзейнічаюць эканамічнаму росту і працвітанню нашых краін. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым далейшае пашырэнне ўсяго комплексу кыргызска-беларускіх адносін".

    Прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў накіраваў Кіраўніку беларускай дзяржавы і ўсяму народу Рэспублікі Беларусь сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды Дня Незалежнасці. "Перакананы, што туркмена-беларускія адносіны, заснаваныя на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі і даверу, будуць далей развівацца і ўмацоўвацца на карысць нашых народаў".

    Ад імя Урада, народа Індыі і ад сябе асабіста Прэзідэнт гэтай краіны Драўпадзі Мурму перадала цёплыя віншаванні Прэзідэнту Беларусі, ураду і дружалюбнаму народу Беларусі з нагоды Дня Незалежнасці. "Наша ўзаемавыгаднае двухбаковае супрацоўніцтва прадаўжае паглыбляцца і пашырацца і служыць інтарэсам народаў нашых краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Узаемадзеянне на высокім узроўні, у тым ліку нядаўні візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Нью-Дэлі, садзейнічае далейшай кансалідацыі нашых традыцыйна блізкіх і дружалюбных сувязей. Перадаю Вам мае добрыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і поспеху, а дружалюбнаму народу Беларусі - вечнага міру, прагрэсу і працвітання".

    Віншаванне Кіраўніку беларускай дзяржавы накіраваў Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. "Я вельмі задаволены прагрэсам, якога мы дасягнулі ў нашых двухбаковых адносінах, заснаваных на ўзаемнай павазе і агульных інтарэсах. У гэты перыяд, калі мы сутыкаемся з глабальнымі выклікамі, я веру, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе прадаўжаць садзейнічаць стабільнасці і бяспецы ў нашым рэгіёне і за яго межамі. Жадаю Вашаму Правасхадзіцельству шчасця і здароўя, а дружалюбнаму народу Беларусі - міру і дабрабыту", - гаворыцца ў віншаванні.

    У віншаванні, якое паступіла ад Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, гаворыцца: "З нагоды Дня Незалежнасці вашай краіны мне прыемна выказаць Вашаму Правасхадзіцельству шчырыя віншаванні, добрыя пажаданні моцнага здароўя і шчасця, а Ураду і дружалюбнаму народу Рэспублікі Беларусь - далейшага прагрэсу і працвітання".

    Прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамед бен Заід аль-Нахаян падкрэсліў: "Рады перадаць шчырыя віншаванні і выказаць найлепшыя пажаданні з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жадаю Вашаму Правасхадзіцельству моцнага здароўя і шчасця, а Ураду і народу дружалюбнай Рэспублікі Беларусь - далейшага прагрэсу і працвітання".

    Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у сваім віншаванні падкрэсліў: "Для мяне задавальненне з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь накіраваць Вам ад імя грамадзян Рэспублікі Сербія і ад сябе асабіста сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні працвітання вашай краіне і дабрабыту яе народу. Я перакананы, што на аснове традыцыйна дружалюбных адносін, сумеснымі намаганнямі мы прадоўжым развіваць двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, на карысць нашых брацкіх народаў. Я хацеў бы, карыстаючыся выпадкам, выказаць удзячнасць за прынцыповую падтрымку Рэспублікі Беларусь у захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Рэспублікі Сербія".

    Прэзідэнт В'етнама То Лам у сваім віншавальным пасланні адзначыў: "В'етнам заўсёды ўважліва сочыць і рады бачыць, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь прадаўжае дабівацца важных дасягненняў. Я ўпэўнены, што эфектыўная рэалізацыя сацыяльна-эканамічнай палітыкі і абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі дапамогуць Беларусі ўсё больш развівацца, добра рэалізоўваць сацыяльнае забеспячэнне і павышаць узровень жыцця народа. Перакананы, што дзякуючы рашучасці лідараў і народаў дзвюх краін традыцыйная дружба і шматпланавае супрацоўніцтва паміж В'етнамам і Беларуссю будуць і далей умацоўвацца на карысць двух народаў, у імя міру, стабільнасці і развіцця ў рэгіёне і ва ўсім свеце". Ён пажадаў Прэзідэнту Беларусі моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на сваёй пасадзе, працвітання - беларускай дзяржаве і шчасця - беларускаму народу.

    Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіф Алі Зардары перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні здароўя і шчасця, а таксама далейшага поспеху і працвітання народу Беларусі. "Гэты знамянальны дзень сімвалізуе мужнасць, стойкасць і непахісны дух беларускага народа, - гаворыцца ў віншаванні. - Ён сімвалізуе не толькі пераадоленне нягод, але і доўгі шлях да суверэнітэту, міру і нацыянальнага адзінства. Народ Пакістана глыбока цэніць трывалыя і дружалюбныя адносіны з Беларуссю, якія заснаваны на ўзаемнай павазе, агульных каштоўнасцях і агульным імкненні да міру і працвітання. Мы пацвярджаем нашу прыхільнасць да далейшага ўмацавання нашых двухбаковых сувязей і пашырэння супрацоўніцтва ў розных сферах узаемнага інтарэсу нашых краін".

    Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга Сааведра падкрэсліў: "Мы адзначаем разам з Вамі гэту памятную дату, сімвал суверэнітэту, незалежнасці і самавызначэння нашых свабодных народаў, пацвярджаючы нашу цвёрдую прыхільнасць да далейшага ўмацавання вузаў дружбы, салідарнасці і брацкага супрацоўніцтва, якія звязваюць нашы народы і ўрады".

    Кароль Тайланда Маха Вачыралангкорн адзначыў: "Тайланд і Беларусь заўсёды звязвалі адносіны дружбы. Упэўнены, што ўзаемаразуменне і павага будуць і ў далейшым умацоўвацца і садзейнічаць выгаднаму супрацоўніцтву, асабліва ў эканамічнай і турыстычнай сферах, на карысць нашых краін у будучым".

    У віншаванні Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалы II адзначаецца: "Народ і Урад Іарданіі далучаюцца да маіх шчырых віншаванняў Вашаму Правасхадзіцельству з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прыміце мае найлепшыя пажаданні працвітання і прагрэсу вашай краіне і народу".

    У сваім віншаванні Прэзідэнт Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Раніл Вікрамасінгхе падкрэсліў: "Адносіны паміж Шры-Ланкай і Беларуссю абапіраюцца на цёплую дружбу, узаемапавагу і блізкае супрацоўніцтва ў мностве сфер. Я з нецярпеннем чакаю нашай сумеснай работы па развіцці і пашырэнні моцных сувязей паміж дзвюма нашымі краінамі дзеля ўзаемнай выгады нашых народаў".

    Самыя цёплыя віншаванні і пажаданні накіраваў Прэзідэнт Філіпін Фердынанд Маркас-малодшы. "Выказваю надзею, што мы прадоўжым абапірацца на нашы цёплыя двухбаковыя адносіны, заснаваныя на прынцыпах дружбы і супрацоўніцтва, і ўзаемадзейнічаць у сферах узаемнага інтарэсу на карысць нашых краін і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Сінгапура Тарман Шанмугаратнам перадаў самыя цёплыя віншаванні Аляксандру Лукашэнку і беларускаму народу з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і шчырыя пажаданні далейшага міру, прагрэсу і працвітання краіне.

    Кароль Бахрэйна Хамад бен Іса аль-Халіфа накіраваў віншаванні ад імя народа і Урада каралеўства: "Прыміце нашы самыя цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў сувязі з Днём Незалежнасці. Мы таксама хацелі б скарыстацца гэтай магчымасцю, каб выказаць Вашаму Правасхадзіцельству нашы шчырыя пажаданні здароўя і шчасця, а беларускаму народу - далейшага прагрэсу і працвітання".

    Прэзідэнт Дзяржавы Палесціна Махмуд Абас пажадаў Прэзідэнту Беларусі здароўя і шчасця, а Ураду і народу дружалюбнай Рэспублікі Беларусь - дасягнення сваіх мэт і памкненняў.

    Самыя цёплыя віншаванні накіраваў Кароль Марока Махамед VI з пажаданнямі прагрэсу і працвітання народу Беларусі. "Карыстаючыся выпадкам, хачу падкрэсліць сваё задавальненне тым, як узаемаадносіны паміж нашымі дзяржавамі развіваюцца на прынцыпах дружбы і ўзаемнай павагі. Чакаю прадаўжэння сумеснай работы з Вашым Правасхадзіцельствам над умацаваннем двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыд Тэбун адзначыў: "Святкаванне ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальнага дня прадастаўляе мне прыемную магчымасць перадаць Вам ад імя алжырскага народа, Урада і ад сябе асабіста самыя цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні шчасця і моцнага здароўя, а таксама працвітання і дабрабыту вашай дружалюбнай краіне і дружалюбнаму беларускаму народу. Хацеў запэўніць Вас у маім жаданні і гатоўнасці працаваць разам над умацаваннем паглыбленага стратэгічнага супрацоўніцтва паміж нашымі дружалюбнымі краінамі".

    Старшыня дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ын таксама накіраваў віншаванне: "Наш народ шчыра рады таму, што беларускі народ, пераадольваючы санкцыйны націск варожых сіл, дабіваецца поспехаў у справе абароны суверэнных правоў і бяспекі, развіцця эканомікі і сацыяльнага прагрэсу. Карыстаючыся выпадкам, выказваю ўпэўненасць у тым, што традыцыйныя адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма нашымі краінамі будуць пашырацца, і жадаю народу вашай краіны дабрабыту і працвітання".

    Прэзідэнт Малаві Лазарус Чаквера пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя, а дружалюбнаму народу Рэспублікі Беларусь - міру, прагрэсу і працвітання. "Маё галоўнае пажаданне ў тым, каб дзве нашы нацыі прадаўжалі супрацоўнічаць з мэтай пошуку новых сфер узаемадзеяння на карысць умацавання нашых двухбаковых адносін і развіцця абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    У сваім віншаванні Прэзідэнт Рэспублікі Кот-д'Івуар Аласан Уатара адзначыў: "Святкаванне Нацыянальнага дня вашай краіны стала прыемнай нагодай перадаць Вам ад імя народа і ўрада Рэспублікі Кот-д'Івуар, а таксама ад сябе асабіста цёплыя і сардэчныя віншаванні. Накіроўваю таксама Вашаму Правасхадзіцельству пажаданні шчасця і здароўя, а дружалюбнаму народу Беларусі - міру, працвітання і прагрэсу. Карыстаюся гэтай магчымасцю, каб запэўніць Вас у сваёй поўнай гатоўнасці сумесна працаваць на карысць нашых народаў над умацаваннем вузаў дружбы і супрацоўніцтва, якія аб'ядноўваюць нашы дзяржавы".

    Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш падкрэсліў, што Арганізацыя Аб'яднаных Нацый далучаецца да народа Рэспублікі Беларусь у святкаванні гэтага асаблівага дня. "Гэта момант, каб успомніць аб важнасці пашырэння Мэт устойлівага развіцця, барацьбы з кліматычным крызісам і пашырэння магчымасцей і надзеі для ўсіх людзей. Настаў час для салідарнасці і сумесных рашэнняў, якія дапамогуць забяспечыць мір, устойлівае развіццё і правы чалавека для ўсіх. Адзначаючы гэты важны дзень, давайце возьмем на сябе абавязацельства пабудаваць лепшую будучыню для народа Рэспублікі Беларусь і ўсяго свету", - гаворыцца ў віншавальным пасланні.

    Генеральны сакратар ШАС Чжан Мін выказаў самыя шчырыя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці: "Гэты знамянальны дзень па праву з'яўляецца важнейшай вяхой у гісторыі вашай вялікай краіны. З моманту атрымання незалежнасці Рэспубліка Беларусь прайшла ўражальны шлях развіцця, дэманструючы ўстойлівы эканамічны рост, сацыяльны дабрабыт і ўмацаванне адносін. Беларусь заўсёды была надзейным і актыўным удзельнікам міжнароднай супольнасці, уносячы значны ўклад у падтрыманне рэгіянальнай і глабальнай стабільнасці. Мы высока цэнім Ваша імкненне і гатоўнасць да плённага супрацоўніцтва і ўкладу ў агульныя мэты і задачы нашай Арганізацыі. З нецярпеннем чакаю сумеснай работы з Рэспублікай Беларусь ужо ў якасці дзяржавы - члена ШАС. Жадаю Вам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а ўсяму беларускаму народу - міру, дабрабыту і далейшых поспехаў на шляху да працвітання і гармоніі".

    Віншаванні Прэзідэнту і беларускаму народу прадаўжаюць паступаць.