Віншаванне жыхарам горада Старыя Дарогі і Старадарожскага раёна

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў горада Старыя Дарогі і Старадарожскага раёна з 500-гадовым юбілеем горада.

    "Летапіс горада і раёна багаты на розныя падзеі і здзяйсненні, якія цесна звязаны з барацьбой беларускага народа за свабоду і незалежнасць. Асаблівыя гераізм і мужнасць жыхары раёна праявілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі зямля літаральна гарэла пад нагамі ў акупантаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што працавітасць, з'яднанасць і ўпартасць некалькіх пасляваенных пакаленняў ператварылі Старадарожскі край у чысты, утульны, дагледжаны куток Беларусі, дзе беражліва захоўваюць багатую прыродную і гістарычную спадчыну продкаў.

    "Няхай так будзе заўсёды. І няхай спраўджваюцца ўсе вашы планы, мары і надзеі, а любоў да роднай зямлі і ў далейшым натхняе на новыя дасягненні ў імя будучага горада, раёна і Беларусі", - пажадаў Прэзідэнт.