Віншаванне замежным лідарам са святам Наўруз

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў са святам Наўруз.

    Віншавальныя пасланні накіраваны прэзідэнтам Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свята Наўруз напаўняе сэрцы людзей цеплынёй, радасцю, шчасцем і надзеяй на светлую будучыню. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь, падзяляючы закладзеныя ў гэтым свяце ідэалы ўзаемнай павагі і канструктыўнага ўзаемадзеяння, паслядоўна ўмацоўвае адносіны дружбы і партнёрства з гэтымі краінамі. Прэзідэнт упэўнены, што развіццё міждзяржаўнага дыялогу і практычнага супрацоўніцтва будзе і ў далейшым служыць інтарэсам грамадзян і падтрыманню стабільнасці ў Еўразіі.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў замежным лідарам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у адказнай дзейнасці, а жыхарам гэтых краін - міру і згоды.