Віншаванне з Днём ракетных войскаў і артылерыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў і ваеннаслужачых ракетных войскаў і артылерыі з прафесійным святам - Днём ракетных войскаў і артылерыі.

    "Дата 19 лістапада 1942 года назаўсёды ўпісана ў гісторыю нашай краіны і цесна звязана з пачаткам пераможнага наступлення Чырвонай Арміі пад Сталінградам, што ўнесла пералом у ход Вялікай Айчыннай вайны. Цяперашняе пакаленне ракетчыкаў і артылерыстаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сёння прадаўжае і прымнажае слаўныя баявыя традыцыі дзядоў і прадзедаў, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Перакананы, што, знаходзячыся ў пастаяннай баявой гатоўнасці, штодзённа ўдасканальваючы прафесійнае майстэрства і асвойваючы сучасную складаную тэхніку, кожны з вас у любы момант гатовы стаць на абарону краіны і народа".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці ветэранам, якія многія гады жыцця прысвяцілі службе Айчыне і прадаўжаюць працаваць з моладдзю, перадаючы свой багаты вопыт і веды.

    "Дзякую ўсім вам за вернасць прафесіі і воінскаму абавязку", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пажадаў ваеннаслужачым моцнага здароўя, дабрабыту, цвёрдасці духу і стойкасці, а таксама новых поспехаў у ратнай працы на карысць роднай Беларусі.