Віншаванне з Днём работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю і 30-годдзем КДК
Работнікам і ветэранам органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з 30-годдзем утварэння ведамства і прафесійным святам - Днём работнікаў органаў дзяржаўнага кантролю.
Стварэнне і развіццё Камітэта дзяржаўнага кантролю цесна звязаны са станаўленнем суверэннай Беларусі. За тры дзесяцігоддзі ён не толькі адбыўся як аўтарытэтны інстытут дзяржаўнага кантролю, але і стаў важнейшым звяном ва ўмацаванні нацыянальнай бяспекі, дасягненні прыярытэтных мэт эканамічнага і прававога развіцця краіны.
Сёння ваш з'яднаны калектыў забяспечвае незалежны аўдыт ва ўсіх сферах, адстойваючы інтарэсы дзяржавы і народа.
Асобныя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія ўнеслі вялікі ўклад у стварэнне галоўнага кантрольнага ведамства, заклалі традыцыі адказнага стаўлення да справы, вернасці закону і абавязку.
Упэўнены, работнікі органаў Камітэта і ў далейшым будуць з гонарам служыць Айчыне, надзейна абараняючы эканамічны суверэнітэт дзяржавы.
Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага цяпла, міру і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка