Віншаванне з Днём пажылых людзей
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём пажылых людзей.
Прыміце самыя шчырыя словы ўдзячнасці за вялікі ўклад у развіццё роднай Беларусі.
Самаадданая праца старэйшых пакаленняў, якія перажылі Вялікую Айчынную вайну і ўзнялі краіну з руін, з'яўляецца фундаментам нашага нацыянальнага багацця. Вы будавалі гарады, узводзілі прамысловыя прадпрыемствы, аднаўлялі сельскую гаспадарку, вучылі дзяцей, здабывалі спартыўныя перамогі, здзяйснялі навуковыя адкрыцці.
Многія з вас і сёння актыўныя і дзейныя: прадаўжаюць працаваць, удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці, выхоўваюць моладзь, шчодра дзелячыся сваімі мудрасцю і вопытам.
Мы, беларусы, заўсёды з павагай ставімся да тых, хто старэйшы за нас. Таму клопат аб пажылых людзях і ветэранах быў і будзе ў ліку прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі нашай рэспублікі.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бясконцага душэўнага цяпла ад увагі блізкіх людзей.
Аляксандр Лукашэнка