Віншаванне з Днём мытніка

    Кіраўніцтву, асабоваму складу і ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам - Днём мытніка.

    У складаных умовах палітычнага і эканамічнага націску на краіну беларуская мытная служба дэманструе ўстойлівасць і эфектыўнасць, штодзённа даказваючы здольнасць надзейна абараняць інтарэсы дзяржавы і грамадзян.

    Прафесіяналізм і ініцыятыва, інтуіцыя і пільнасць, дасведчанасць у прыняцці нестандартных рашэнняў, аператыўнае рэагаванне на новыя выклікі і пагрозы сталі неад'емнымі рысамі нашых мытнікаў.

    Высокая якасць вашай работы садзейнічае развіццю нацыянальнай эканомікі, пашырэнню знешнеэканамічнай і вытворчай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў. Дзякуючы вашым намаганням удаецца эфектыўна спыняць спробы кантрабанды, увозу буйных партый наркатычных сродкаў, а таксама выбуховых рэчываў, якія прызначаліся для ўчынення тэрарыстычных атак.

    Перакананы, што і ў далейшым, удасканальваючы формы і метады сваёй дзейнасці, кожны з вас будзе з гонарам выконваць свой абавязак і паспяхова служыць на карысць Радзімы.

    Асобная ўдзячнасць ветэранам, якія аддалі многія гады службе і заклалі асновы сучаснай мытнай сістэмы.

    Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дабра і міру, новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь!

    Аляксандр Лукашэнка