Віншаванне з Днём мытніка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам - Днём мытніка.
"Ад належнага выканання шэрага важнейшых дзяржаўных задач, пастаўленых перад беларускай мытнай службай, у многім залежыць эканамічная бяспека і стабільнасць развіцця Рэспублікі Беларусь, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Устойлівае папаўненне рэспубліканскага бюджэту, эфектыўная барацьба з кантрабандай, стварэнне спрыяльных умоў для знешнеэканамічнай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў адыгрываюць важную ролю для захавання тэмпаў эканамічнага росту ў дзяржаве".
Прэзідэнт падкрэсліў: "Работа на апярэджанне, правільны прагноз сітуацыі і комплексныя рашэнні, што прымаюцца ў адказ на недружалюбныя крокі сумежных дзяржаў, даюць нам магчымасць сёння абараніць унутраны рынак і забяспечыць бесперабойную работу нашых прадпрыемстваў і транспартную лагістыку".
Аляксандр Лукашэнка асаблівую ўдзячнасць выказаў ветэранам, чый назапашаны вопыт і веды даюць сёння магчымасць маладым супрацоўнікам эфектыўна выконваць пастаўленыя перад мытнай службай задачы.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь.