Віншаванне з Днём мотастралкоў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-мотастралкоў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Беларусі з прафесійным святам - Днём мотастралкоў.

    "Мы схіляемся перад неверагоднымі стойкасцю і мужнасцю воінаў-пехацінцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія прынеслі мір нашаму народу і народам Еўропы, - гаворыцца ў віншаванні. - І сёння пераможныя традыцыі старэйшага роду войскаў, легендарнай пяхоты, свята захоўваюць і прымнажаюць сваёй штодзённай ратнай працай у механізаваных часцях і падраздзяленнях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".

    Мяняюцца спосабы і формы вядзення баявых дзеянняў, тэхніка і ўзбраенне, але нішто не заменіць высокую баявую вывучку, доблесць і самаахвярнасць байцоў і камандзіраў, якія, як паказвае вопыт сучасных войнаў, вырашаюць поспех на полі бою, адзначыў беларускі лідар.

    "Перакананы, што кожны з вас гэта добра разумее і ў далейшым будзе рабіць усё магчымае, каб абараніць мір і бяспеку нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў мотастралкам моцнага здароўя, міру, дабра і новых поспехаў у ратнай працы на карысць Беларусі.