Віншаванне з Днём мотастралкоў
Ветэранам-мотастралкам, ваеннаслужачым механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём мотастралкоў.
Сёння мы ўшаноўваем доблесныя мотастралковыя войскі - аснову Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, надзейных абаронцаў мірнай працы беларусаў і суверэнітэту нашай краіны.
Праходзяць гады, мяняюцца пакаленні, але заўсёды нязменнай павагай у народа будзе карыстацца легендарная пяхота - наш гонар і слава. Усе тыя, хто 80 гадоў таму гераічна каваў перамогу на палях Вялікай Айчыннай вайны, сумленна выконваў свой салдацкі абавязак у Афганістане і сёння штодзённай ратнай працай прымнажае абараназдольнасць дзяржавы і боегатоўнасць арміі.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам войскаў, якія, прысвяціўшы службе Радзіме многія гады, застаюцца ў страі, падтрымліваюць сувязь з воінскімі часцямі, працуюць з моладдзю.
Дзякую за службу і жадаю ўсім вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і новых поспехаў у найважнейшай справе абароны роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка

