Віншаванне з Днём мотастралкоў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў-мотастралкоў, ваеннаслужачых механізаваных злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл са святам - Днём мотастралкоў.

    "За стагоддзі мяняліся назвы, тактыка і ўзбраенне старэйшых у гісторыі чалавецтва войскаў, але нязменным застаецца святое прызначэнне легендарнай пяхоты - абарона Айчыны, - гаворыцца ў віншаванні. - Неўвядальнай славай пакрылі сябе воіны-пехацінцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь помніць іх стойкасць і мужнасць і ў летнія дні 41-га, і потым у чэрвені - ліпені 44-га - пры выгнанні акупантаў з нашай зямлі".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што механізаваныя злучэнні цяпер з'яўляюцца гонарам Узброеных Сіл краіны і важнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання.

    "Упэўнены, што нашы мабільныя, добра абучаныя і аснашчаныя мотастралковыя часці здольны вырашаць любыя вучэбна-баявыя задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт падзякаваў асабоваму складу і ветэранам за службу і пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, новых поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне.