Віншаванне з Днём моладзі і студэнцтва

    Дарагія юнакі і дзяўчаты!

    Гэта яркае і светлае свята ўвасабляе мары аб вялікіх здзяйсненнях. Менавіта ў маладосці вызначаецца наш шлях. Выбар прафесіі, стварэнне сям'і, нараджэнне дзяцей - найважнейшыя падзеі, якія закладваюць фундамент паспяховага жыцця.

    Шануйце кожнае імгненне, напаўняйце кожны дзень падзеямі і дасягненнямі, апраўдвайце званне самай актыўнай і мэтанакіраванай часткі грамадства. Вашы энергія, аптымізм, шчырасць, жаданне працаваць на карысць Радзімы служаць залогам развіцця і працвітання Беларусі.

    Свет, які імкліва змяняецца, чакае ад вас рашучых крокаў і ўчынкаў. Ажыццяўляйце самыя смелыя ідэі і задумы.

    Будзьце дастойныя сваіх вялікіх продкаў. Прымнажайце багацці роднай зямлі, умацоўвайце народнае адзінства, захоўвайце гістарычную памяць і нацыянальныя традыцыі.

    Няхай кожны знойдзе сваё прызванне і годна праявіць сябе на выбраным шляху. Са святам вас, маладыя грамадзяне нашай краіны!

    Аляксандр Лукашэнка