Віншаванне з Днём міліцыі

    Супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

    Паважаныя таварышы!

    Віншую вас з прафесійным святам.

    Біяграфія беларускай міліцыі - неад'емная частка гісторыі народа, якая складаецца з лёсаў тысяч супрацоўнікаў, беззапаветна адданых свайму абавязку і Айчыне.

    У любое надвор'е, нягледзячы на абставіны, супрацоўнікі органаў унутраных спраў нястомна і самаахвярна нясуць службу па ахове правапарадку ў нашых гарадах і вёсках, абараняюць грамадзян ад злачынных замахаў, ратуюць жыцці людзей, часам рызыкуючы сваім уласным.

    Ад усёй душы віншую з Днём міліцыі ветэранаў ведамства, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне бяспекі і стабільнасці ў нашай дзяржаве.

    У Год беларускай жанчыны выказваю асаблівыя словы ўдзячнасці супрацоўніцам, якія з гонарам нараўне з мужчынамі нясуць службу нават у спецыяльных падраздзяленнях.

    Дзякую маці і жонкам, якія падзяляюць у поўнай меры са сваімі роднымі і блізкімі ўсе складанасці неспакойных міліцэйскіх будняў. Заўсёды застаюцца надзейным тылам для сваіх мужоў і сыноў.

    Перакананы, што асабовы склад органаў унутраных спраў і ў далейшым канкрэтнымі справамі будзе апраўдваць давер народа, забяспечваючы законнасць і правапарадак у краіне.

    Жадаю ўсім міру, дабра, моцнага здароўя і поспехаў у службе на карысць народа Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка