Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў

    Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.

    Ваша імкненне дапамагаць людзям дастойна павагі. Ратуючы жыцці, захоўваючы і ўмацоўваючы здароўе грамадзян, вы ўносіце неацэнны ўклад у будучыню нашай краіны.

    У Беларусі створаны шырокія магчымасці для развіцця медыцыны. Будуюцца бальніцы, набываецца сучаснае абсталяванне, паспяхова ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння. Але ў аснове вашай дзейнасці заўсёды застаюцца высокі прафесіяналізм, адказнасць і міласэрнасць.

    Выказваю шчырую ўдзячнасць работнікам і ветэранам галіны за самаадданую працу. Упэўнены, людзі ў белых халатах прадоўжаць з апорай на слаўныя традыцыі айчыннай аховы здароўя аддана служыць справе і сваёй Радзіме.

    Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і радасці, а роднай Беларусі - міру і дабра.

    Аляксандр Лукашэнка