Віншаванне з Днём бацькі

    Дарагія суайчыннікі!

    Прыміце шчырыя віншаванні з Днём бацькі.

    Гэта свята ўвасабляе сабой асаблівую ролю мужчыны як абаронцы і надзейнай апоры сям'і, чые веды, вопыт і сіла з'яўляюцца ўзорам для пераймання.

    Клапатлівы і любячы бацька здольны навучыць сумленна працаваць і служыць Радзіме, прымаць рашэнні і браць за іх адказнасць, пераадольваць любыя цяжкасці і ўпэўнена дасягаць пастаўленых мэт.

    Заўсёды заставайцеся для сваіх родных вернымі і мудрымі спадарожнікамі, гатовымі ў любы момант стаць на абарону сям'і і краіны.

    Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай радасць бацькоўства напаўняе сямейны ачаг гармоніяй і згодай, натхняе вас і вашых блізкіх на добрыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка