Віншаванне з 30-годдзем утварэння Мінпрама і Днём машынабудаўніка

    Работнікам і ветэранам Міністэрства прамысловасці і машынабудаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 30-годдзем з дня ўтварэння Міністэрства прамысловасці і прафесійным святам - Днём машынабудаўніка.

    З моманту стварэння на айчынны Мінпрам была ўскладзена адказная місія па захаванні магутнай савецкай індустрыяльнай спадчыны і фарміраванні новых прыярытэтных напрамкаў высокатэхналагічных вытворчасцей, неабходных для задавальнення ўнутраных патрэбнасцей маладой суверэннай Беларусі і развіцця экспарту.

    Міністэрства прамысловасці цяпер аб'ядноўвае дзясяткі прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца буйнейшымі работадаўцамі ў сваіх рэгіёнах, маюць статус сістэма- і горадаўтваральных і, што асабліва важна, складаюць аснову нашай адкрытай эканомікі.

    Сёння перад ведамствам стаяць маштабныя задачы, накіраваныя на ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту і імпартанезалежнасці краіны, нарошчванне магчымасцей на знешнім контуры, пошук новых лагістычных шляхоў і рынкаў.

    Упэўнены, прафесіяналізм, самааддача і пастаяннае імкненне да поспеху дапамогуць вам дабіцца ўсіх намечаных мэт.

    Жадаю работнікам прамысловай галіны здароўя і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка