Віншаванне Віялеце Бардзілоўскай з заваяваннем серабра Алімпіяды ў Парыжы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Віялету Бардзілоўскую з заваяваннем серабра Алімпіяды ў Парыжы.
"Гэты медаль - сапраўдны трыумф для цябе і ўсёй беларускай алімпійскай каманды, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Нягледзячы ні на якія абставіны, у саперніцтве з самымі моцнымі атлетамі планеты ты змагла прадэманстраваць адточанае майстэрства, непахісны характар і сілу духу".
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з такой значнай для краіны перамогай таксама ўвесь трэнерскі штаб на чале з Вольгай Уласавай: "Мы ганарымся беларускай школай батутыстаў".
"Ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў", - адзначыў Прэзідэнт.