Віншаванне вернікам мусульманскай канфесіі са святам Ураза-байрам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў мусульманскай канфесіі са святам Ураза-байрам.
"Гэта адно з самых шануемых свят, якое сімвалізуе духоўную чысціню, захаванне традыцый, пераемнасць і непарыўнасць пакаленняў - прыярытэты, якія служаць асновай міру і згоды, аднолькава блізкія і зразумелыя людзям розных канфесій", - гаворыцца ў віншаванні.
"Мусульмане Беларусі карыстаюцца павагай за прыхільнасць да строгіх маральных каштоўнасцей, падтрыманне атмасферы верацярпімасці і адкрытасці, умацаванне сямейных традыцый і беражлівыя адносіны да багатай духоўнай спадчыны продкаў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў вернікам мусульманскай канфесіі моцнага здароўя, дабра, светлай радасці і дабрабыту.