Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2025" у Заслаўі
Паважаныя хлебаробы Мінскай вобласці!
Сардэчна віншую вас з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі.
Па добрай традыцыі ў гэты святочны дзень мы ад душы ўшаноўваем працаўнікоў сельскай нівы, дзякуючы якім у беларусаў заўсёды ёсць хлеб на стале.
Каравай Міншчыны ў гэтым годзе важыць больш за 2 мільёны тон. Гэта чацвёртая частка рэспубліканскага намалоту і самы вялікі ўклад з усіх рэгіёнаў краіны. Рэкордная ўраджайнасць і добрыя паказчыкі практычна ў кожным раёне вобласці з'яўляюцца яскравым сведчаннем гаспадарскага падыходу да зямлі і захавання тэхналогій.
Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую камбайнерам і вадзіцелям, якія прадэманстравалі выдатныя вынікі на айчыннай тэхніцы.
Перакананы, што і ў далейшым агульныя намаганні тых, хто заняты ў аграпрамысловай сферы, дапамогуць вобласці захаваць ганаровы статус жытніцы рэспублікі.
Няхай нашы бязмежныя залатыя палі заўсёды каласяцца пад мірным небам.
Жадаю вяскоўцам Міншчыны моцнага здароўя, цудоўнага настрою, нязменна шчодрых ураджаяў і поспехаў на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка


