Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2025" у Крычаве

    Удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2025" у г.Крычаве

    Паважаныя хлебаробы Магілёўшчыны!

    Прыміце сардэчныя віншаванні з завяршэннем уборачнай кампаніі і абласным святам "Дажынкі-2025".

    У гэты дзень мы ўшаноўваем лепшых аграрыяў нашага самага ўсходняга рэгіёна, якія чарговы раз пацвердзілі свой высокі прафесіяналізм, даказалі любоў і адданасць роднай зямлі.

    Дзякуючы сладжанай арганізацыі работы і адказнаму стаўленню да ўсіх тэхналагічных працэсаў вяскоўцы Магілёўскай вобласці пераадолелі знакавы рубеж у мільён тон збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы, рапсу. Гэта дало магчымасць унесці значны ўклад у агульнарэспубліканскі каравай, а значыць, і ў харчовую бяспеку краіны. 

    Нягледзячы на асобыя прыродна-кліматычныя фактары, Прыдняпроўе можа ганарыцца атрыманымі ў бягучым годзе вынікамі і прагназаваць іх павышэнне ў бліжэйшай будучыні.

    Вы чарговы раз даказалі, што ўмееце працаваць па-гаспадарску, з высокай самааддачай і дакладным разуменнем задач.

    Перакананы, што ніякія цяжкасці не перашкодзяць камандзе Магілёўскай вобласці дасягаць намечаных мэт.

    Няхай нябесная канцылярыя заўсёды спрыяе працаўнікам вёскі.

    Жадаю ўсім выдатнага святочнага настрою, моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных перамог у імя роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка