Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2025" у Ваўкавыску
Паважаныя хлебаробы Гродзеншчыны!
Ад усёй душы віншую вас з паспяховым завяршэннем асноўнага этапу ўборачнай кампаніі 2025 года.
Мірная сялянская праца з'яўляецца важнейшым складнікам фундаменту харчовай бяспекі Беларусі.
Хлебаробы Прынёманскага краю, аб'яднаныя адказнасцю і мэтанакіраванасцю, зноў даказалі, што для прафесіяналаў, якія шчыра любяць сваю справу, любы выклік ператвараецца ў новую магчымасць.
У вельмі няпросты па ўмовах надвор'я год вы вырасцілі і сабралі звыш 1 мільёна 700 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур з рапсам. Гэта другі вынік у рэспубліцы. Атрымана самая высокая ў краіне ўраджайнасць збожжа - больш за 50 цэнтнераў з гектара, а па асобных гаспадарках - больш за 90. Гэта стала магчымым за кошт высокай культуры земляробства, заснаванай на спрадвечных традыцыях, гаспадарскім стаўленні да роднай зямлі, перспектыўных навуковых распрацоўках
Дзякуй усім, хто змагаўся з наступствамі непагоды і арганізаваў найлепшы догляд раслін, хто ў дні ўборкі суткамі працаваў на палях і элеватарах Гродзеншчыны.
Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце эфектыўна выконваць маштабныя задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым сектарам краіны.
Жадаю вам далейшых поспехаў у працы, шырокіх гарызонтаў развіцця і невычэрпных сіл для дасягнення самых амбіцыйных мэт.
Міру, дабра, аптымізму і працвітання вам і нашай любімай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка


