Віншаванне супрэзідэнтам Нікарагуа Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру і Расарыя Мурылья

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрэзідэнтаў Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і Расарыя Мурылья з Днём Незалежнасці.

    "Пад вашым мудрым кіраўніцтвам Нікарагуа дзень за днём умацоўвае пазіцыі адной з самых дынамічных дзяржаў-экспарцёраў у Цэнтральнай Амерыцы, што забяспечвае магчымасці для ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што дружба і салідарнасць, якія ствараюць надзейны фундамент шматгадовых беларуска-нікарагуанскіх адносін, і ў далейшым дапамогуць плённа супрацоўнічаць і рэалізоўваць карысныя ініцыятывы.

    "Мінск нацэлены на паглыбленне ўзаемадзеяння з Манагуа ў сферах прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, харчавання і фармацэўтыкі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Перакананы, паслядоўнае ажыццяўленне дасягнутых дамоўленасцей будзе садзейнічаць працвітанню народаў абедзвюх краін".

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў супрэзідэнтам Нікарагуа моцнага здароўя, бадзёрасці духу і поспехаў, а ўсяму нікарагуанскаму народу - міру і прагрэсу.