Віншаванне супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства
Супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства.
На вашы плечы ўскладзена найвышэйшая адказнасць за захаванне законнасці і парадку ў краіне, міру і згоды ў грамадстве. Ад аператыўнасці і якасці вашай работы залежыць давер грамадзян праваахоўным органам і дзяржаве ў цэлым.
Дзякую супрацоўнікам Следчага камітэта за выключны прафесіяналізм, аб'ектыўнасць і вернасць прысязе. Упэўнены, што і ў далейшым пры выкананні пастаўленых задач ваш калектыў будзе прытрымлівацца прынцыпаў законнасці, справядлівасці і непазбежнасці пакарання, застаючыся ўзорам мужнасці, прынцыповасці і адданага служэння Рэспубліцы Беларусь і яе народу.
Выказваю ўдзячнасць ветэранам органаў следства за прыклад сапраўднага патрыятызму і істотны ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі.
Жадаю моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Аляксандр Лукашэнка