Віншаванне Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціне Мацвіенка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціну Мацвіенка з днём нараджэння.
"Ваша шматгадовая праца ў сферы дзяржаўнага кіравання - прыклад сапраўднага служэння інтарэсам Расійскай Федэрацыі і яе грамадзян, у якім спалучаюцца найвышэйшы прафесіяналізм, мудрасць і нязменная ўвага да людзей", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Валянціна Мацвіенка сваёй плённай дзейнасцю на пасадзе старшыні Савета Федэрацыі ўносіць значны асабісты ўклад у паглыбленне стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй, адстойваючы прыярытэты інтэграцыі і ўмацоўваючы парламенцкае вымярэнне саюзнага будаўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Мацвіенка здароўя, гармоніі і дабрабыту, а таксама падтрымкі надзейных сяброў і блізкіх на шляху да новых здзяйсненняў.