Віншаванне Старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятру Міклашэвічу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Канстытуцыйнага Суда Пятра Міклашэвіча з 70-годдзем.

    "Ваш працоўны шлях з'яўляецца прыкладам вернасці выбранай прафесіі юрыста, дастойнага служэння Закону, адданасці інтарэсам народа і дзяржавы. Уласцівыя Вам прафесіяналізм, прыстойнасць, адказнае стаўленне да работы атрымалі заслужаныя павагу і аўтарытэт", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пад кіраўніцтвам Пятра Міклашэвіча Канстытуцыйны Суд уносіць важкі ўклад ва ўмацаванне канстытуцыйнага парадку ў краіне, садзейнічае ўмацаванню асноў беларускай дзяржаўнасці, павышэнню ўзроўню правасвядомасці і прававой культуры грамадства.

    "Няхай усім Вашым добрым справам спадарожнічае поспех. Шчыра жадаю здароўя, шчасця, міру і дабрабыту", - выказаў пажаданні Кіраўнік дзяржавы.