Віншаванне са Святам працы

    Паважаныя суайчыннікі!

    Сардэчна віншую вас са Святам працы.

    У гэты майскі дзень мы ўрачыста ўшаноўваем усіх працаўнікоў, якія ўкладваюць свае веды, прафесіяналізм і талент ва ўмацаванне эканомікі краіны, фарміруючы магутны фундамент для шчаслівай будучыні беларусаў.

    Навуковы і сацыяльны прагрэс, імклівае развіццё тэхналогій адкрываюць перад светам шырокія магчымасці. Але за кожным дасягненнем стаяць канкрэтныя людзі, і ніякія інавацыі не здольныя замяніць іх рукі, вопыт і самааддачу.

    Мы захаваем першамайскія традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, і перададзім іх нашай моладзі - сумленнай, працавітай, мэтанакіраванай. Гэта залог далейшага развіцця і працвітання Беларусі.

    Жадаю ўсім здароўя, міру і дабра. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю новых працоўных здзяйсненняў.

    Аляксандр Лукашэнка