Віншаванне работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі з прафесійным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам. 

    "Сучасная статыстыка - гэта не проста лічбы, гэта магутны рэсурс дакладнай інфармацыі для прыняцця важных дзяржаўных рашэнняў, накіраваных на павышэнне нацыянальнага дабрабыту і якасці жыцця грамадзян, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Вы робіце ўсё, каб гэты рэсурс быў поўнамаштабным і аб'ектыўным: ідучы ў нагу з часам, паспяхова выкарыстоўваеце інавацыйныя метады і ўкараняеце самыя перадавыя тэхналогіі, што дае магчымасць адпавядаць міжнародным стандартам у галіне статыстычнага вядзення".

    Асаблівыя словы ўдзячнасці і пажаданні здароўя і даўгалецця кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам дзяржаўнай статыстыкі, якія ўнеслі вялікі ўклад у яе станаўленне, выхавалі цяперашняе пакаленне прафесіяналаў.

    "Перакананы, работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі і ў далейшым будуць нарошчваць свой патэнцыял, а высокая якасць і імкненне да ўдасканалення застануцца асноўнымі крытэрыямі вашай работы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, міру, дабрабыту, далейшых поспехаў і новых дасягненняў дзеля працвітання роднай Беларусі.