Віншаванне работнікам і ветэранам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

    Работнікам і ветэранам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

    Дарагія сябры!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

    Нафтавая, газавая і паліўная прамысловасць - гэта адзін з важнейшых стратэгічных рэсурсаў, якія ляжаць у аснове стабільнасці і працвітання Беларусі. Сваёй працай кожны з вас робіць значны ўклад у паступальнае развіццё эканомікі, забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны і дабрабыту грамадзян.

    Сёння ў няпростых эканамічных умовах вы нарошчваеце аб'ёмы вытворчасці, укараняеце інавацыйныя тэхналогіі, пастаўляеце спажыўцам якасную прадукцыю.

    Упэўнены, што адказнасць, веды, вопыт і ў далейшым будуць з'яўляцца залогам паспяховай работы, дасягнення пастаўленых мэт на карысць роднай рэспублікі.

    Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды.

    Аляксандр Лукашэнка