Віншаванне работнікам і ветэранам будаўнічага комплексу
Работнікам і ветэранам будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам.
Будаўніцтва з'яўляецца адным з ключавых складнікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, з году ў год дэманструе высокія паказчыкі і эфектыўнасць у рэалізацыі маштабных і арыгінальных сучасных праектаў. Айчынныя будаўнікі цэняцца як спецыялісты высокага класа ў нашай краіне і за яе межамі.
У Год якасці перад вамі стаяць у вышэйшай ступені амбіцыйныя задачы. Галіна павінна быць не толькі драйверам нацыянальнай эканомікі, але і люстэркам высокіх стандартаў, якія дзейнічаюць ва ўсіх сферах жыцця беларускага грамадства.
Перакананы, што вашаму вялікаму прафесійнаму калектыву пад сілу ажыццявіць самыя смелыя планы.
У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і шчасця, жыццёвай энергіі і аптымізму, цікавых аб'ектаў і новых дасягненняў.
Аляксандр Лукашэнка