Віншаванне работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі з прафесійным святам

    Работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з прафесійным святам.

    Беларуская стальная магістраль сёння з'яўляецца важнейшым складнікам транспартнага комплексу краіны. Брэнд "БЧ" даўно і заслужана стаў узорам надзейнасці, адказнасці і пунктуальнасці.

    Такі высокі аўтарытэт карпатліва ствараўся вялікім і дружным калектывам больш як 160 гадоў. Таму асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую ветэранам, якія прысвяцілі гады свайго жыцця развіццю галіны і выхавалі надзейную змену. Радасна, што і сучасныя старонкі вашага летапісу - гэта дастойны адказ выклікам часу і правільныя рашэнні пастаўленых дзяржавай задач.

    Абнаўляецца інфраструктура і рухомы састаў, паляпшаецца якасць абслугоўвання пасажыраў, павышаецца канкурэнтаздольнасць транспартных паслуг, арганізуюцца новыя лагістычныя мадэлі для дастаўкі айчынных грузаў.

    У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і новых працоўных дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка