Віншаванне работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам.

    "Адзін з важных складнікаў бяспекі краіны - развіццё айчынных тэхналогій фармацэўтычнай вытворчасці як гаранта здароўя нацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы карпатлівай, навукаёмістай і вельмі адказнай рабоце прадстаўнікоў галіны грамадзянам Беларусі даступны жыццёва важныя лекавыя прэпараты.

    "Перакананы, што вашы прафесіяналізм, прыхільнасць да любімай справы, інавацыйны падыход і ў далейшым дадуць вам магчымасць садзейнічаць паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю дзяржавы, умацаванню іміджу Беларусі на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці здароўя, шчасця, міру і новых дасягненняў у імя любімай Радзімы.