Віншаванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа з Днём Незалежнасці і 250-годдзем утварэння ЗША.

    "Немагчыма без захаплення назіраць за тым, якія вышыні змагла пакарыць амерыканская нацыя за час шляху даўжынёй у чвэрць тысячагоддзя. Высадка на Месяц, значныя для ўсяго чалавецтва прарывы ў сферах навукі і медыцыны, сур'ёзныя эканамічныя дасягненні - усё гэта прыклады мэтанакіраванасці, працавітасці і сапраўднага патрыятызму амерыканцаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Невыпадкова гэта важная вяха - 250-годдзе ўтварэння ЗША - выпадае на перыяд прэзідэнцтва чалавека, які прыкладае ўсе намаганні на карысць ЗША, звярнуў увагу беларускі лідар.

    "Паміж нашымі народамі ніколі не існавала супярэчнасцей, і я як Прэзідэнт Беларусі гатовы працаваць разам для нармалізацыі беларуска-амерыканскіх адносін, а таксама падтрымліваць Вашы імкненні зрабіць планету больш бяспечным месцам для нашых дзяцей і ўнукаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Дональду Трампу і кожнаму грамадзяніну ЗША міру, шчасця і працвітання.