Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Упэўнены, што паслядоўнае ўмацаванне беларуска-туркменскіх адносін дасць магчымасць рэалізаваць існуючы значны патэнцыял міждзяржаўнага партнёрства", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для дасягнення новых поспехаў у стваральнай дзейнасці на карысць краіны, а жыхарам дружалюбнага Туркменістана - міру і працвітання.