Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння.
"Вашы беззапаветнае служэнне інтарэсам Таджыкістана, намаганні па захаванні багатай культурнай спадчыны таджыкскага народа, а таксама ўклад у справу ўмацавання рэгіянальнага міру і бяспекі заслугоўваюць самай высокай ацэнкі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што цяперашні ўзровень стратэгічнага партнёрства, падтрымкі паміж Беларуссю і Таджыкістанам з'яўляецца надзейным фундаментам для дасягнення амбіцыйных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін і павышэння дабрабыту народаў.
"Ведаючы Вас як даўняга добрага сябра Беларусі, упэўнены, што Ваша актыўная дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе і ў далейшым будзе садзейнічаць паглыбленню двухбаковых кантактаў паміж Мінскам і Душанбэ", - адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Таджыкістана моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і нязменных поспехаў ва ўсіх пачынаннях.