Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Сінгапур Тарману Шанмугаратнаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тармана Шанмугаратнама і ўсіх сінгапурцаў з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Гісторыя суверэннага Сінгапура яскрава сведчыць аб тым, што ў сучасным свеце ўплыў і значнасць дзяржавы вызначаюцца не толькі і не столькі яе памерамі, геаграфічным становішчам, наяўнасцю прыродных рэсурсаў, колькі сілай духу і працавітасцю яе народа", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што нашы краіны звязваюць шматгадовыя адносіны дружбы і даверу, імкненне да захавання і ўмацавання незалежнасці, устойлівага развіцця, павышэння ролі малых і сярэдніх дзяржаў на міжнароднай арэне.

    Прэзідэнт падкрэсліў: "Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў далейшым паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Рэспублікай Сінгапур у сферах эканомікі, гандлю, харчовай бяспекі, пашырэнні міжпарламенцкіх, дзелавых і гуманітарных кантактаў".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Сінгапура і яго блізкім здароўя і шчасця, а жыхарам краіны - працвітання.