Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання.

    "Беспрэцэдэнтная актыўнасць мільёнаў выбаршчыкаў і пацверджанае партыяй "Адзіная Расія" канстытуцыйная большасць у Дзяржаўнай думе - дастойны адказ на цынічныя спробы звонку дыскрэдытаваць кампанію, унесці раскол у з'яднанае расійскае грамадства", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што вынікі выбараў пераканаўча дэманструюць прыхільнасць расіян да вызначанага Уладзімірам Пуціным курсу на стабільнае развіццё Расіі - упэўненай у сваіх сілах дзяржавы, адкрытай да партнёрства і супрацоўніцтва.

    "Перакананы, абноўлены склад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, выбраныя вышэйшыя службовыя асобы суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, дэпутаты ўсіх узроўняў унясуць значны ўклад у саюзнае будаўніцтва і рэалізацыю нашага маштабнага інтэграцыйнага парадку дня", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну ўвасаблення ў жыццё ўсіх добрых намераў на славу Айчыны.