Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

    "Вашы глыбокае разуменне гістарычнай місіі Расіі, асабістая адказнасць за лёс народа і Айчыны сталі надзейным залогам умацавання яе дзяржаўнасці і суверэнітэту, нарошчвання сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу і міжнароднага аўтарытэту", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць паслядоўную цвёрдую пазіцыю Уладзіміра Пуціна і яго прынцыповы настрой на далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства, якія садзейнічалі значнай актывізацыі эканамічнай інтэграцыі.

    "Упэўнены, разам нам удасца адкрыць новыя гарызонты і намеціць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія адпавядаюць сучасным выклікам і забяспечваюць пашырэнне шматпланавых сувязей паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну добрага здароўя і даўгалецця, шчасця і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці на карысць расійскага народа і Расіі.