Віншаванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі.
"Расійская дзяржаўнасць паступальна развіваецца, абапіраючыся на шматвяковы гістарычны вопыт і традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці, пераемнасць пакаленняў і патрыятызм народа. Ва ўсе часы самым вялікім багаццем і каштоўнасцю для Расіі былі і застаюцца яе грамадзяне, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Праводзімы Вамі курс на ўмацаванне чалавечага капіталу, шырокую сацыяльна-эканамічную падтрымку сем'яў і моладзі стварае неабходны патэнцыял для нарошчвання моцы, паспяховага пераадолення ўсіх цяжкасцей бягучага гістарычнага моманту".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што шматпланавыя беларуска-расійскія адносіны саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства будуць і далей пашырацца дзякуючы новым значным дасягненням міждзяржаўнага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Уладзіміру Пуціну здароўя, сіл і энергіі ў вырашэнні пастаўленых мэт і задач, а жыхарам Расійскай Федэрацыі - дабрабыту.
Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны Старшыні Урада Расіі, Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну, Старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка і Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну.