Віншаванне Прэзідэнту Нігерыі Болу Цінубу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Нігерыі Болу Цінубу і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
"Нігерыя з'яўляецца даўнім і надзейным партнёрам Беларусі. Яркім сведчаннем плённага ўзаемадзеяння нашых дзяржаў стала рэалізацыя маштабнага праекта па механізацыі аграрнага сектара. Упэўнены, гэта ініцыятыва будзе трывалым фундаментам для Вашых намаганняў, накіраваных на гарантыю харчовай бяспекі краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Мінск адкрыты да шчырага дыялогу з Абуджай і пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Болу Цінубу здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а жыхарам Нігерыі - міру і дабрабыту.