Віншаванне Прэзідэнту Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітве
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітву і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння з Намібіяй, заснаванага на прынцыпах даверу.
"Мінск надае вялікае значэнне паглыбленню эканамічных сувязей з Віндхукам. Упэўнены, у нас ёсць усе магчымасці. Мы гатовы ўдзельнічаць у распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праектаў па механізацыі сельскай гаспадаркі і забеспячэнні харчовай бяспекі ва ўмовах кліматычных выклікаў, а таксама ў развіцці горназдабыўной прамысловасці, энергетыкі, навукі і адукацыі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Намібіі здароўя і новых поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам гэтай краіны - міру, салідарнасці і прагрэсу.