Віншаванне Прэзідэнту Батсваны Думу Бока
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Батсваны Думу Бока з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Рэспубліка Батсвана з'яўляецца прыкладам высокаэфектыўнага дзяржаўнага ладу і ўстойлівага інстытуцыйнага будаўніцтва на Афрыканскім кантыненце. Дыверсіфікацыя эканомікі, прагматычны курс сацыяльна-эканамічнага развіцця і прыхільнасць да дэмакратычных прынцыпаў па праву замацавалі за вашай краінай статус адной з аўтарытэтных у рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў нязменную гатоўнасць Мінска да пашырэння поўнафарматнага дыялогу з Габароне. "Перакананы, што сумесныя праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і адукацыі дадуць магчымасць закласці трывалы фундамент для доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага партнёрства на карысць абодвух народаў", - падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Думу Бока выдатнага здароўя і шчасця, а жыхарам Батсваны - міру і дабрабыту.