Віншаванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з днём нараджэння.

    "Прыемна адзначыць, што брацкая Азербайджанская Рэспубліка пад Вашым мудрым кіраўніцтвам адыгрывае ўсё больш значную ролю ў цюркскім свеце, умацоўвае сваё лідарства ў рэгіёне і з'яўляецца надзейным стратэгічным партнёрам Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з цеплынёй успамінае нядаўнюю сустрэчу з Ільхамам Аліевым у Баку і высока цэніць дружбу і даверныя асабістыя адносіны, узаемную падтрымку і адкрыты канструктыўны дыялог на розных пляцоўках.

    "Упэўнены, паспяховае правядзенне глабальнага кліматычнага форуму COP29 і саміту сусветных лідараў яшчэ больш умацавала міжнародны аўтарытэт вашай краіны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў Ільхаму Аліеву добрага здароўя, дабрабыту, удачы і нязменных перамог на чале азербайджанскай дзяржавы.