Віншаванне плыўцу Ігару Бокаму з сусветным рэкордам і пяццю залатымі медалямі на Паралімпіядзе ў Парыжы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па паралімпійскіх відах спорту Ігара Бокага з сусветным рэкордам і пяццю залатымі медалямі на Паралімпіядзе ў Парыжы.
"Дарагі Ігар! Ганарымся тваімі поспехамі. Ты дабіўся выдатнага выніку, заваяваўшы на чатырох паралімпіядах цэлы россып узнагарод у імя роднай Беларусі і на славу айчыннага спорту. Ад усёй душы віншую цябе і тваіх трэнераў з сусветным рэкордам і пяццю залатымі медалямі ў Парыжы", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пажадаў Ігару Бокаму далейшых поспехаў у спартыўным лёсе.