Віншаванне першаму віцэ-прэзідэнту Азербайджана Мехрыбан Аліевай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем першага віцэ-прэзідэнта Азербайджана Мехрыбан Аліеву.

    "Шматгранная дзяржаўная і грамадска-палітычная дзейнасць, якая Вамі ажыццяўляецца, нязменна накіравана на карысць чалавека, а Вашы прафесіяналізм, арганізатарскі талент, невычэрпная жыццёвая энергія і абаянне заслужана здабылі Вам аўтарытэт і прызнанне ў Азербайджанскай Рэспубліцы і за яе межамі. Даражу дасягнутым узроўнем партнёрства паміж Мінскам і Баку, які вызначаецца высокай ступенню ўзаемнага даверу, цеснымі кантактамі ў розных галінах і вялікай стратэгічнай значнасцю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што рэалізацыя маштабных планаў па нарошчванні ўсяго комплексу беларуска-азербайджанскіх адносін у поўнай меры адпавядае інтарэсам братэрскіх народаў.

    "Шчыра жадаю Вам, паважаная Мехрыбан Арыфаўна, і Вашым блізкім добрага здароўя, шчасця і далейшых поспехаў у справах, а ў сям'і няхай вечна пануюць радасць, любоў і гармонія", - гаворыцца ў віншаванні.